БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі намалочана 7,7 млн тон збожжа з улікам рапсу

27.09.2023 10:09

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана 7,7 млн тон збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 27 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу 7708,4 тыс. т, з іх 6668,6 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 1039,7 тыс. т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 36,9 тыс. га плошчы, а намалочана 285,5 тыс. т зерня кукурузы з ураджайнасцю 77,3 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 13 213,6 тыс. т.

Завяршаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 46 тыс. т з ураджайнасцю 14,6 ц/га, а проса - 18,9 тыс. т з ураджайнасцю 19,3 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 115,2 тыс.т.

Сельгасарганізацыі ўбіраюць бульбу: накапана 412,6 тыс. т з ураджайнасцю 351,8 ц/га.

Таксама вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 1181,9 тыс. т з ураджайнасцю 449,2 ц/га.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі