8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана 7,096 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 8 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу больш як 7096,5 тыс. т, з іх 6119,3 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур і больш як 977,2 тыс. т рапсу.
Уборка кукурузы на зерне вядзецца ў трох абласцях рэспублікі: Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай. Убрана 1,58 тыс. га плошчаў. Намалочана 11,9 тыс. т збожжа з ураджайнасцю 75,5 ц/га.
Сабрана зялёнай масы кукурузы 4205,1 тыс. т.
Прадаўжаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 18,2 тыс. т, проса - 11 тыс. т.
Нарыхтавана 75,6 тыс. т ільнотрасты.
Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана з 73,9 працэнта скошаных плошчаў.
Гаспадаркі краіны ўбіраюць таксама бульбу - накапана 87,8 тыс. т з ураджайнасцю 360,4 ц/га.
Вядзецца і ўборка цукровых буракоў - накапана 193,1 тыс. т з ураджайнасцю 442,2 ц/га.-0-