9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана больш за 1,9 млн тон зерня кукурузы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
У Беларусі на 9 лістапада ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 9380,1 тыс. т збожжа з улікам рапсу.
Кукуруза на зерне ўбрана на 235,4 тыс. га плошчаў, намалочана 1946,8 тыс. т з ураджайнасцю 82,7 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 22 768,1 тыс. т.
Цукровыя буракі ўбраны на 93,1 тыс. га плошчаў, накапана 4507,5 тыс. т з ураджайнасцю 484,2 ц/га.
Агародніна ўбрана на 5,55 тыс. га. Усяго яе сабрана 172,6 тыс. т з ураджайнасцю 310,9 ц/га.
Травяных кармоў нарыхтавана 9217,2 тыс. т, што складае 95,3 працэнта да плана.-0-