БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі намалочана больш за 537 тыс. тон зерня кукурузы

03.10.2023 11:10

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана 537,1 тыс. т зерня кукурузы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 3 кастрычніка намалочана зерня з улікам рапсу 7955 тыс.т, з іх 6914,3 тыс.т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай).

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 68,6 тыс. га плошчы, а намалочана 537,1 тыс. т зерня з ураджайнасцю 78,3 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 15 906,5 тыс.т.

Завяршылі ўборку грэчкі Брэсцкая, Гродзенская, Мінская і Гомельская вобласці: намалочана 48,9 тыс.т зерня з ураджайнасцю 14,5 ц/га.

Нарыхтоўку льнотрасты завяршылі ўсе рэгіёны краіны.

Сельгасарганізацыі ўбіраюць бульбу: накапана 545,1 тыс. т бульбы з ураджайнасцю 350,8 ц/га.

Таксама вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 1560 тыс.т з ураджайнасцю 454,7 ц/га.

Азімыя збожжавыя на зерне пасеяны на 1226,6 тыс.га, што складае 79,8 працэнта да плана.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі