4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалася ўборка азімых збожжавых, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 4 ліпеня, азімага ячменю ўбрана 5,28 тыс. га (3,25 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 23,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 44,7 ц/га. Азімага рапсу на зерне ўбрана 0,09 тыс. га (0,03 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 0,14 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 15,11 ц/га. Азімай свірэпіцы на зерне ўбрана 0,56 тыс. га, або 13,4 працэнта ад плана, намалочана 0,60 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 10,8 ц/га.
Травы другога ўкосу скошаны на 184, 8 тыс. га - гэта 20,2 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці другі ўкос праведзены на 37,5 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 4,43 працэнта, Гомельскай - 22,7 працэнта, Гродзенскай - 16,6 працэнта, Мінскай - 27,7 працэнта, Магілёўскай - 4,63 працэнта.
Травы ўбраны з 141,7 тыс. га, што складае 76,6 працэнта да скошанага. Пашкоджаныя засухай пасевы збожжавых на корм убраны з 49 тыс. га плошчаў. Нарыхтавана 246,7 тыс. т сена - 25,6 працэнта да плана, 6440,5 тыс. т сенажу - 47 працэнтаў (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 190 тыс. т), 140,9 тыс. т зернесенажу і 180,9 тыс. т сіласу - 0,94 працэнта.
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць з траў 9,6 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 20,8 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т.-0-