БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі пачалі сяўбу цукровых буракоў і рапсу

03.04.2025 09:04
У Беларусі пачалі сяўбу цукровых буракоў і рапсу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Цукровых буракоў пасеяна 6,36 тыс. га (амаль 6 працэнтаў да плана), яравога рапсу - крыху больш за 1 тыс. га (3,34 працэнта да плана). Прадаўжаецца сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых (без кукурузы, грэчкі, проса) - планавыя заданні выкананы на 60,2 працэнта. Тэмпы работ перасягаюць мінулагоднія.

У Брэсцкай вобласці збожжавыя пасеяны на плошчы 97,7 тыс. га, у Віцебскай - 14,7 тыс. га, у Гомельскай - 50,3 тыс. га, у Гродзенскай - 69,5 тыс. га, у Мінскай - 61,8 тыс. га, у Магілёўскай - 55 тыс. га.

Лён-даўгунец пасеяны на 5,32 тыс. га (11 працэнтаў да плана).

Першая падкормка азімых практычна завершана, вядзецца другая. Паводле даных на 1 красавіка, назапашана 834,4 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 71,5 працэнта ад плана.

Вышэйшыя за мінулагоднія і цяперашнія тэмпы работ па закрыцці вільгаці на палях. Вядзецца вапнаванне кіслых глеб, уносяцца арганічныя ўгнаенні.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі