БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі пашыраны пералік арганізацый, дзе дапускаюцца асабісты надгляд, надгляд рэчаў і дакументаў

07.03.2025 08:03
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 сакавіка падпісаў указ нумар 97, якім карэкціруюцца нормы ўказа ад 25 кастрычніка 2007 года нумар 534 "Аб мерах па ўдасканаленні ахоўнай дзейнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці мер па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі ў месцах масавага знаходжання грамадзян, у тым ліку пры правядзенні культурных, спартыўных і іншых відовішчных мерапрыемстваў.

Указам, у прыватнасці, вызначаны пералік аб'ектаў, якія падлягаюць абсталяванню ручнымі сістэмамі трывожнай сігналізацыі, прыём сігналаў якіх ажыццяўляецца Дэпартаментам аховы МУС. У яго ўключаны аэрапорты, аўтобусныя і чыгуначныя вакзалы, установы адукацыі, гандлёвыя цэнтры, рынкі, аквапаркі, шматфункцыянальныя будынкі, а таксама спартыўна-відовішныя збудаванні, аб'екты культурнай інфраструктуры, установы аховы здароўя і дзяржаўныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання з колькасцю пасадачных і ложка-месцаў ад 300 і больш, іншыя крытычна важныя аб'екты.

Зменены пералік арганізацый, у якіх дапускаюцца асабісты надгляд рэчаў і дакументаў, транспартных сродкаў. Ён дапоўнены суб'ектамі, якія арганізуюць на пастаяннай аснове правядзенне дыскатэк, работу культурна-забаўляльных (начных) клубаў і маюць падраздзяленні аховы.

У пералік арганізацый, дзе дапускаецца надгляд рэчаў і дакументаў, транспартных сродкаў ведамаснымі работнікамі аховы, уключаны суб'екты гандлю (юрыдычныя асобы), ва ўласнасці або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца фізкультурна-спартыўныя збудаванні, гандлёвыя цэнтры і аб'екты культурнай інфраструктуры.

Акрамя таго, указам вызначаецца парадак выдачы і прыёму зброі і боепрыпасаў работнікам службы інкасацыі.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі