
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 22 студзеня 2025 года нумар 1 скарэкціраваны грашовыя нормы расходаў на аднаўленчае, фармакалагічнае забеспячэнне пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў, фінансаванне якіх выконваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ведамства ад 11 ліпеня 2014 года нумар 24, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Гэтыя нормы ў суткі на аднаго чалавека складуць: для спартсмена, які вядзе падрыхтоўку да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы, - да Br20,18 уключна (цяпер - да Br19,15 уключна), для спартсмена, які вядзе падрыхтоўку да ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных мерапрыемствах, - да Br7,39 уключна (на сёння - да Br7,02 уключна).
Пад аднаўленчым, фармакалагічным забеспячэннем разумеецца набыццё медыцынскіх вырабаў, запасных частак да іх, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання, спецыялізаваных харчовых прадуктаў для харчавання спартсменаў, біялагічна актыўных дабавак.
Пастанова ўступіла ў сілу з 31 студзеня 2025 года.-0-