24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прынята больш за 67 тыс. рашэнняў аб датэрміновым выкарыстанні сямейнага капіталу, паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Захавалі і пашырылі праграму сямейнага капіталу, якая даказала сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць. За перыяд яе рэалізацыі з 2015 года шматдзетнымі сем'ямі адкрыта больш за 125 тыс. дэпазітных рахункаў. Усяго налічана на гэтыя рахункі каля Br1 млрд, - расказаў Мікалай Снапкоў. - Прынята больш за 67 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, большасць з іх - на паляпшэнне жыллёвых умоў. Пералічана на датэрміновае распараджэнне Br327 млн. Цяпер бацькі могуць не толькі палепшыць жыллёвыя ўмовы, але і па рашэнні Прэзідэнта аплаціць адукацыйныя і медыцынскія паслугі".
Штогод шматдзетныя сем'і атрымліваюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу на кожнага навучэнца для падрыхтоўкі да школы. "З 2022 года ўстаноўлены адзіны памер матэрыяльнай дапамогі - 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня кожнага каляндарнага года. Выплата прадастаўляецца незалежна ад даходу сям'і", - дапоўніў першы віцэ-прэм'ер.-0-