БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У Беларусі сабралі 183 тыс. тон агародніны

17.11.2023 15:11

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сабралі 183,4 тыс. т агародніны. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 17 лістапада ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 9472,7 тыс. т збожжа з улікам рапсу.

Кукуруза на зерне ўбрана на 246,0 тыс. га плошчаў, намалочана 2039,4 тыс. т з ураджайнасцю 97,8 ц/га. Сабрана зялёнай масы 22869,1 тыс. т.

Цукровыя буракі ўбраны на 100,7 тыс. га плошчаў, усяго накапана 4931,1 тыс. т з ураджайнасцю 489,9 ц/га.

Агародніна ўбрана на 5,77 тыс. га плошчаў, сабрана 183,4 тыс. т з ураджайнасцю 317,9 ц/га.

Нарыхтавана 9278,2 тыс. т травяных кармоў, што складае 96 працэнтаў да плана.-0-

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі