БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У Беларусі сабралі амаль 179 тыс. тон агародніны

13.11.2023 09:11
13 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сабралі амаль 179 тыс. т агародніны. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак краіны, паводле даных на 13 лістапада, намалацілі 9434,1 тыс. т збожжа, уключаючы рапс. Так, убрана 241,4 тыс. га кукурузы на зерне. Яе намалочана 2000,8 тыс. т. Ураджайнасць - 82,9 ц/га. Сабрана зялёнай масы 22 815,7 тыс. т.

Цукровыя буракі ў Беларусі ўбраны на 97,7 тыс. га. Салодкіх караняплодаў накапана 4748,3 тыс. т. Ураджайнасць складае 485,9 ц/га.

Сабрана агародніны 178,9 тыс. т. Ураджайнасць - 315,3 ц/га.

Акрамя таго, нарыхтавана 9252,7 тыс. т травяных кармоў (95,7 працэнта да плана).-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі