
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі рэспублікі пасеялі 97,6 тыс. га цукровых буракоў, што складае 91 працэнт ад плана. Прамежкавымі вынікамі пасяўной кампаніі з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліліся ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Работнікі аграпрамысловага комплексу пасеялі 51,3 працэнта яравых культур на плошчы амаль 1,2 млн га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 560,2 тыс. га, што складае 97,4 працэнта ад плана. Пяць абласцей рэспублікі завяршылі сяўбу ранніх яравых, у Віцебскай вобласці пасеяна 102 тыс. га (79,3 працэнта да плана). План па сяўбе кукурузы на зерне ў краіне выкананы на 55,2 працэнта.
Сяўба цукровых буракоў набліжаецца да фінішу, набірае абароты сяўба яравога рапсу (68,3 працэнта) і лёну-даўгунцу (88,2 працэнта). Дынамічна ідуць пасадкі бульбы і агароднінных культур. Так, караняплод аграрыі высадзілі на плошчы 6,22 тыс. га, што эквівалентна 34,9 працэнта да плана, а план па сяўбе агароднінных культур рэалізаваны на 52,6 працэнта, у тым ліку па цыбулі - на 55,9 працэнта. У рэгіёнах краіны закладваюцца новыя сады, работы па пасадках выкананы на 46 працэнтаў ад плана.
Глеба пад сяўбу яравых культур падрыхтавана амаль на 1,5 млн га, што складае 64,8 працэнта ад плана. Прадаўжаюць запасацца гаспадаркі і мінеральнымі ўгнаеннямі.
Паводле даных на 26 красавіка, пад яравую сяўбу гэтага года назапашана 918,6 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 78,7 працэнта ад плана.
Вядзецца таксама вапнаванне кіслых глеб, якое выканана на плошчы 78,6 тыс. га, што складае 31,6 працэнта ад плана. Прадаўжаюць ўносіцца арганічныя ўгнаенні.-0-