БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У Беларусі стартавала акцыя ДАІ "Мяняй свой стыль на зімовы!"

27.11.2023 12:11

У Беларусі стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя ДАІ "Мяняй свой стыль на зімовы!" Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што да марознага сезона вадзіцелям неабходна перайсці на зімовы стыль ваджэння. Недапушчальна рабіць рэзкія манеўры і перастраенні. Важна разумець, што ў такіх умовах надвор'я у некалькі разоў узрастае тармазны шлях, павялічваецца небяспека заносаў і наездаў на пешаходаў.

ДАІ таксама папярэджвае, што дзеючым заканадаўствам прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне з 1 снежня да 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях. За неналежную падрыхтоўку транспартнага сродку і яго эксплуатацыю прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

 

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі