БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі стартуе акцыя "Разам - за моцную і здаровую сям'ю"

12.05.2025 13:05
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя "Разам - за моцную і здаровую сям'ю", прымеркаваная да Дня сям'і, стартуе ў Беларусі 12 мая і прадоўжыцца да 17 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Мерапрыемствы акцыі ахопяць усе рэгіёны краіны і будуць уключаць адукацыйныя, культурныя, спартыўныя і сацыяльныя ініцыятывы.

Так, сярод агульнарэспубліканскіх мерапрыемстваў прэс-канферэнцыя "Беларусь - за здаровую сям'ю!" у Нацыянальным прэс-цэнтры з удзелам шматдзетных сем'яў. Яна адбудзецца 12 мая і дасць старт акцыі.

Ужо 13 мая адбудзецца міжнародны форум "Сям'я - аснова дэмаграфічнага патэнцыялу дзяржавы" і адзіны дзень кансультавання па пытаннях сям'і. А 15 мая пройдзе фінал конкурсу маладых сем'яў ваеннаслужачых "Сям'я - крышталь грамадства" і фотачэлендж "Сям'я - гэта...". У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага ў Мінску 17 мая адбудзецца рэспубліканскае сямейнае свята з канцэртамі і актыўнасцямі.

Актыўнасці пройдуць і ў рэгіёнах. Гэта ўшаноўванне залатых і сярэбраных юбіляраў сямейнага жыцця, спартландыя "Сям'я на старце" для сем'яў з дзецьмі-інвалідамі, выстаўкі творчых работ "Мама, бабуля і я - рукадзельная сям'я", дні адкрытых дзвярэй у музеях для шматдзетных сем'яў.

У школах пройдуць урокі аб сямейных каштоўнасцях і конкурсы сачыненняў. У ВНУ - маладзёжныя форумы аб сучаснай сям'і, а ў паліклініках - кансультацыі па рэпрадуктыўным здароўі.

Свае ініцыятывы прадставяць і грамадскія арганізацыі. Гэта праект "Тата-зала" для ўмацавання ролі бацькі ў сям'і, фестываль шматдзетных сем'яў і конкурс "Уладар сяла", рэлігійныя форумы ў падтрымку традыцыйных сямейных каштоўнасцей.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена падтрымцы шматдзетных сем'яў і сем'яў з дзецьмі-інвалідамі. У рамках акцыі пройдуць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі і дабрачынныя мерапрыемствы.

Мерапрыемствы арганізаваны пры ўдзеле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, мясцовых выканаўчых органаў і грамадскіх аб'яднанняў.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі