БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі ў 2025 годзе

15.04.2025 14:04
У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе. Адпаведны ўказ нумар 152 падпісаў 14 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў  прэс-службе беларускага лідара.

Старшынёй камісіі назначаны намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Каранік. У склад камісіі ўключаны прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць у выпадку неабходнасці аператыўныя меры рэагавання для выключэння парушэнняў заканадаўства.
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі