19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі травы другога ўкосу ўбраны з 69,8 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 1250 тыс. га (89 працэнтаў ад плана). Убраны травы першага ўкосу на плошчы 1156,5 тыс. га, што складае 92,5 працэнта да скошанага. Травы другога ўкосу скошаны на 91,1 тыс. га, а ўбраны з плошчы 63,6 тыс. га - 69,8 працэнта да скошанага.
Нарыхтавана 6604 тыс. т сенажу - 49,6 працэнта да плана (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 206,2 тыс. т), 114,1 тыс. т сена (16,3 працэнта) і 211,4 тыс. т сіласу (1,03 працэнта).
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць з траў больш за 9,8 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 19,9 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць больш за 20,5 млн т, сенажу - 13,3 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,5 млн т), сена - 700,4 тыс. т.-0-