БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі ў 2025 годзе павысяць зарплаты бюджэтнікам. Каму і калі?

21.08.2024 12:08
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2025 годзе павысяць зарплаты бюджэтнікам. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў перад пасяджэннем Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павышэнне зарплаты ў 2025 годзе будзе ісці ў два этапы. Першы - павелічэнне базавай стаўкі для ўсіх катэгорый бюджэтнікаў. Другі - павелічэнне надбавак асобным катэгорыям работнікаў. На гэтыя мэты будзе накіравана больш за Br1 млрд. Задачы па падтрыманні на пэўным узроўні зарплат медыкаў, росце зарплат настаўнікаў, іншых катэгорый бюджэтнікаў будуць выконвацца дыферэнцыравана праз надбаўкі. Рост гэтых надбавак значны", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Паводле яго слоў, павышэнне базавай стаўкі для бюджэтнікаў плануецца з 1 студзеня. Другі этап павышэння зарплат чакаецца ў верасні.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі