БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У Беларусі ў двух раёнах захоўваецца забарона на наведванне лясоў

29.09.2025 16:09
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў двух раёнах захоўваецца забарона на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Так, забарона актуальна для Лепельскага раёна Віцебскай вобласці і Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены на большай частцы краіны. Свабодны для наведвання Віцебскі, Лёзненскі, Сенненскі раёны, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Чачэрскі раёны, Вілейскі, Валожынскі, Лагойскі, Маладзечанскі, Старадарожскі раёны, а таксама Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Горацкі, Дрыбінскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Краснапольскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Чавускі і Чэрыкаўскі раёны.

Інтэрактыўная карта на партале Мінлясгаса пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор'я.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі