БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі ўдакладнілі пералік забароненых дзеянняў у час праходжання ЦТ

30.01.2025 12:01
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 24 студзеня 2025 года нумар 41 скарэкціраваны пастановы ўрада па пытаннях арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, удакладнены пералік забароненых дзеянняў для абітурыентаў у час праходжання ЦТ. У яго дадаткова ўключаны патрабаванні аб тым, што абітурыентам нельга мець пры сабе сродкі сувязі, электронна-вылічальную тэхніку, фота-, аўдыя- і відэаапаратуру, даведачныя матэрыялы на любым носьбіце, пісьмовыя запісы і іншыя ўстройствы прыёму, захоўвання і перадачы інфармацыі. Акрамя таго, удакладнена, што нельга выносіць з аўдыторый і пункта правядзення ЦТ экзаменацыйныя матэрыялы, лісты для рабочых запісаў, фатаграфаваць экзаменацыйныя матэрыялы, а таксама размаўляць паміж сабой, самавольна выходзіць з аўдыторыі.

Прававым актам таксама ўдакладнены пералік абітурыентаў, з якіх не спаганяецца аплата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ.

Асобныя палажэнні пастановы нумар 41 уступаюць у сілу з 13 сакавіка 2025 года, іншыя - з 30 студзеня 2025 года.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі