БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі ўстаноўлены новы памер базавай арэнднай велічыні

01.04.2025 10:04
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы памер базавай арэнднай велічыні (БАВ) устанавілі ў Беларусі: з 1 красавіка 2025 года яна складзе Br18,77, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Гэты памер базавай арэнднай велічыні ўстаноўлены з улікам індэкса спажывецкіх цэн за 2024 год у адносінах да 2023 года. "Нязначнае павелічэнне БАВ (на 5,7 працэнта) дазволіць прадоўжыць эфектыўна распараджацца дзяржаўнай маёмасцю і кампенсаваць затраты арэндадаўцаў па аб'ектах арэнды без урону існуючаму ўзроўню дзелавой актыўнасці", - пракаменціравалі ў Дзяржкаммаёмасці.

Было адзначана, што прапанова па змяненні памеру базавай арэнднай велічыні была аднагалосна падтрымана прадпрымальніцкімі структурамі ў рамках грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Дзяржкаммаёмасці.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі