БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У Беларусі ўтвораны выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў

01.11.2023 11:11
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўтвораны выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

Мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі прыняты рашэнні аб утварэнні 12 514 выбарчых акруг.

Адзіны дзень галасавання ў Беларусі адбудзецца 25 лютага 2024 года, выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Затым пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі, дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад суб'ектаў грамадзянскай супольнасці і мясцовых Саветаў дэпутатаў.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі