22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саветам Міністраў 18 мая прынята пастанова нумар 319, згодна з якой будуць узнагароджаны самыя добраўпарадкаваныя населеныя пункты па выніках 2022 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Пераможцамі за высокія паказчыкі, дасягнутыя ў ходзе правядзення ў 2022 годзе рэспубліканскага агляду, прызнаны: па І катэгорыі - Брэст (305 балаў), па II катэгорыі - Мазыр (233) і Бабруйск (231), па III катэгорыі - Жабінка (262) і Маларыта (252), Глыбокае (236), па IV катэгорыі - гарадскі пасёлак Брагін (230), Бялынічы (230) і Чэрыкаў (216), гарадскі пасёлак Антопаль (225), па V катэгорыі - вёскі Махро (181) і Ляскавічы (168), аграгарадкі Дабрамыслі (169) і Ахрэмаўцы (159), Отар (164 балы).
Акрамя таго, значны ўклад у павышэнне ўзроўню добраўпарадкаванасці тэрыторый адзначаны ў 11 населеных пунктах, у ліку якіх Бяроза (230), Петрыкаў (230), Кобрын (228), Полацк (228), гарадскі пасёлак Целяханы (212 балаў) і іншыя.
Пераможцы ўзнагароджваюцца пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Меры па рэалізацыі пастановы нумар 319 даручана прыняць Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Міністэрству фінансаў.
Прававы акт уступіў у сілу 21 мая 2023 года.-0-