БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі вызначаны новы парадак заключэння інвестдагавораў

26.09.2024 09:09
У Беларусі вызначаны новы парадак заключэння інвестыцыйных дагавораў і рэалізацыі прэферэнцыйных інвестыцыйных праектаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 верасня 2024 года нумар 650 аб мерах па рэалізацыі палажэнняў абноўленага закона "Аб інвестыцыях", што апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай зацверджаны палажэнні, якія ахопліваюць увесь спектр працэдурных адносін, звязаных з заключэннем інвестдагавораў, рэалізацыяй прэферэнцыйных інвестпраектаў, прадастаўленнем бюджэтных трансфертаў пасля рэалізацыі інвестпраектаў.

У прыватнасці, устаноўлены патрабаванні да пакета дакументаў для заключэння інвестдагавора, інвестара, органа, упаўнаважанага разглядаць прапанову, інвестпраекта. Таксама ўрэгуляваны парадак узгаднення праекта інвестдагавора зацікаўленымі, атрымання заключэння аб эфектыўнасці і фінансавай рэалізуемасці інвестпраекта. Урэгуляваны і пытанні ўнясення змяненняў у інвестдагаворы, іх спынення, дзеянні па спагнанні льгот і прэферэнцый (у выпадку невыканання ўмоў).

Зацверджана і палажэнне аб парадку правядзення конкурсаў па выбары інвестараў для заключэння інвестдагавора, а таксама юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка для рэалізацыі прэферэнцыйнага інвестпраекта. Вызначаны парадак вядзення дзяржаўнага рэестра інвестдагавораў, пераліку прэферэнцыйных інвестпраектаў.

Пастановай урэгуляваны патрабаванні да суб'екта гаспадарання, пакета дакументаў для ўключэння інвестпраекта ў пералік прэферэнцыйных. Урэгуляваны і пытанні звароту за рашэннем аб прадаўжэнні тэрміну рэалізацыі прэфпраекта, патрэбныя для гэтага дакументы, а таксама пытанні прыняцця рашэнняў аб выключэнні прэфпраекта з пераліку.

Акрамя таго, вызначаны парадак, памер і ўмовы кампенсацыі інвестару затрат, звязаных са стварэннем магістральнай, размеркавальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры. Так, памер кампенсацыі ўстаноўлены не меншы за 50 працэнтаў адносна размеркавальнай інфраструктуры і 100 працэнтаў адносна магістральнай інжынернай інфраструктуры. Крыніцы кампенсацыі - сродкі рэспубліканскага бюджэту ў рамках дзяржінвестпраграмы, мясцовых бюджэтаў у рамках рэгіянальных інвестпраграм.

Зацверджана і палажэнне аб парадку кампенсацыі сум ільгот і (або) прэферэнцый, вызвалення ад кампенсацыі, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) кампенсацыі, вызвалення ад выплаты, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) выплаты няўстойкі (штрафу, пені).

Яшчэ адным палажэннем устаноўлены крытэрыі, якім павінны адпавядаць інвестпраекты, што прэтэндуюць на рэалізацыю з бюджэтнымі трансфертамі, і пералік адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, дзе такія праекты можна рэалізоўваць. Вызначаны таксама парадак прадастаўлення бюджэтных трансфертаў і іх памер.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі