БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды пенсій

26.01.2024 09:01
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэннем кіраўніка дзяржавы з 1 лютага на 10 працэнтаў павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з прычыны страты карміцеля). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З улікам росту бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва на 10,6 працэнта павялічацца даплаты да пенсій і сацыяльныя пенсіі інвалідам і дзецям-інвалідам.

Паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў лютым 2024 года складзе Br811 і павялічыцца да студзеня бягучага года на Br75. Гадавое павелічэнне (люты 2023 года да лютага 2024-га) складзе Br140, або 21 працэнт.

Памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

Дадаткова на павышэнне пенсій у лютым будзе накіравана Br166 млн. У цэлым у лютым расходы на выплату пенсій складуць Br1,8 млрд.

Атрымальнікамі пенсій з’яўляюцца 2,4 млн человек.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі