Памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, павялічваюцца ў Беларусі з 1 мая. Новыя памеры будуць дзейнічаць з 1 мая па 31 ліпеня 2023 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Так, пры нараджэнні першага дзіцяці аднаразовая дапамога складзе 10 БПМ (Br3 521,30), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ (Br4 929,82).
Жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, памер аднаразовай дапамогі складзе 100 працэнтаў БПМ або Br352,13.
Сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў штомесяц будуць выплачваць 50 працэнтаў БПМ або Br176,07.
Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда - 70 працэнтаў БПМ або Br246,49, не маючых інваліднасці - 50 працэнтаў БПМ або Br176,07.
У сувязі з доглядам дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў штомесяц будуць выплачваць дапамогу ў наступным памеры: з першай і другой ступенню страты здароўя да дасягнення дзіцем 18 гадоў і з трэцяй і чацвёртай ступенню страты здароўя да дасягнення дзіцем узросту 3 гадоў - 100 працэнтаў БПМ або Br352,13; з трэцяй і чацвёртай ступенню страты здароўя пасля дасягнення дзіцем 3-гадовага ўзросту - 120 працэнтаў БПМ або Br422,56.
Што датычыцца дапамогі на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных ВІЧ, яе штомесячны памер складзе 70 працэнтаў БПМ або Br246,49.