3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зарэгістравана 1345 аграэкасядзіб, з якіх 34 упершыню адкрылі свае дзверы для наведвальнікаў у гэтым годзе. Такія даныя прывялі ў час выязнога пасяджэння па развіцці аграэкатурызму ў Віцебскай вобласці, якое прайшло 1-2 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Больш за ўсё новых аб'ектаў з'явілася ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Усяго ў Брэсцкай вобласці налічваецца 274 аграсядзібы, Віцебскай - 173, Гомельскай - 117, Гродзенскай - 267, Мінскай вобласці - 385, Магілёўскай - 129. Суб'екты аграэкатурызму актыўна шукаюць новыя фарматы работы і прыкладаюць максімум намаганняў, каб адпавядаць усё большым запытам турыстаў.
Рабочая група пад кіраўніцтвам намесніка міністра спорту і турызму Алега Андрэйчыка наведала аб'екты ў Глыбоцкім і Пастаўскім раёнах. У двухдзённым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўленняў спорту і турызму аблвыканкамаў з усіх рэгіёнаў краіны. Спецыялісты абмеркавалі вынікі і спецыфіку развіцця аграэкатурызму ў рэгіёнах, актуальныя пытанні атрымання крэдытаў на рэалізацыю праектаў у сферы аграэкатурызму, удзел у рэспубліканскім турыстычным конкурсе "Пазнай Беларусь".
У Нацыянальным агенцтве па турызме адзначылі, што работа групы садзейнічае ўдасканаленню сферы. Мясцовыя органы ўлады нацэлены на плённы дыялог з аграэкасядзібамі. Для вырашэння ўзнікаючых праблем і процідзеяння парушэнням праводзяцца маніторынгі, кансультаванне па пытаннях арганізацыі дзейнасці ў гэтай сферы.-0-