16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 7,4 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 16 жніўня сабрана збожжа (з улікам рапсу) 7,417 млн т, з іх - 6,352 млн т збожжавых і зернебабовых культур (убрана 92,3 працэнта плошчаў, ураджайнасць - 33,2 ц/га), 1,065 млн т рапсу (91,2 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць - 29,3 ц/га).
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1,971 млн т, Гродзенская - 1,716 млн т, Брэсцкая - 1,555 млн т, Магілёўская - 837,1 тыс. т, Гомельская - 725,1 тыс. т, Віцебская - 612,2 тыс. т.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Ён выцераблены на 43,4 тыс. га (97,3 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).-0-