БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі каля 3,5 млн тон збожжа

23.07.2024 09:07
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з улікам рапсу намалацілі 3,49 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 23 ліпеня намалочана збожжа з улікам рапсу 3,492 млн т, з іх - 2,563 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 929 тыс. т азімага рапсу. Гомельская і Брэсцкая вобласці ўжо завяршылі ўборку азімага рапсу. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Брэсцкая вобласць намалаціла 946,6 тыс. т, Мінская - 835,5 тыс. т, Гродзенская - 813,2 тыс. т, Гомельская - 396,1 тыс. т, Магілёўская - 322 тыс. т, Віцебская-178,5 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка такіх культур, як яравы ячмень - 67 працэнтаў ад плана, азімае жыта - 44 працэнты, пшаніца - 27,5 працэнта, трыцікале - 22 працэнты, зернебабовыя - 18,2 працэнта, авёс - 14,4 працэнта. Уборка азімага ячменю завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 23,8 тыс. га (53,2 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).

Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 43,9 працэнта да скошаных плошчаў. Разам з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3,306 млн т кармавых адзінак (33,7 працэнта да плана).

Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,7 млн т (88,7 працэнта да нарыхтаванага) арганічных угнаенняў, унесена 2,02 млн т (15,3 працэнта да нарыхтаванага).-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі