БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У Беларусі засеяна трэць плошчаў яравых культур

15.04.2026 14:04
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засеяна трэць плошчаў яравых культур, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Паводле аператыўных даных на 15 красавіка, у краіне яравых культур усяго пасеяна на плошчы 691 тыс. га, што складае 30 працэнтаў ад агульнай плошчы пад сяўбу 2,295 млн га.

У разрэзе абласцей засеяна: у Брэсцкай - 143 тыс. га, што складае 35 працэнтаў ад планавых плошчаў, Віцебскай - 89 тыс. га, што складае 28 працэнтаў ад плана, Гомельскай - 106 тыс. га, што складае 26 працэнтаў ад плана, Гродзенскай - 134 тыс. га, што складае 40 працэнтаў ад плана, Мінскай - 124 тыс. га, што складае 25 працэнтаў ад плана, Магілёўскай - 95 тыс. га, што складае 29 працэнтаў ад плана.

Сяўба лёну-даўгунцу ажыццёўлена ва ўсіх абласцях на плошчы 26 тыс. га, што складае 53 працэнты ад плана 50 тыс. га.

Цукровыя буракі пасеяны на плошчы больш як 63 тыс. га, што складае 59 працэнтаў ад планавых плошчаў 106 тыс. га.

Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 1,241 млн га, што складае 90 працэнтаў ад плана 1,375 млн га.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года назапашана 725 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 87 працэнтаў ад плана.

Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена 32 млн т, што складае 65 працэнтаў ад вывезенага.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі