12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджана нацыянальная рамка кваліфікацый, а таксама ўнесены змяненні ў Інструкцыю аб парадку распрацоўкі праектаў прафесійных стандартаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрацы, спасылаючыся на ведамасную пастанову нумар 46 ад 28 лістапада 2023 года.
Нацыянальная рамка кваліфікацый - дакумент, які змяшчае абагульненае апісанне ўзроўняў кваліфікацыі і шляхоў іх дасягнення, галоўная задача якога - распрацоўка на адзінай метадалагічнай аснове патрабаванняў да кваліфікацый і прафесійных стандартаў.
Як падзяліліся ў Мінпрацы, распрацоўка сектаральных рамак кваліфікацый (дакументы, якія вызначаюць адзіную шкалу патрабаванняў да кваліфікацый) і прафесійных стандартаў ажыццяўляецца сектаральнымі саветамі кваліфікацый, якія ствараюцца пры дзяржаўных органах і канцэрнах. "На 1 студзеня 2024 года створаны 21 сектаральны савет кваліфікацый, а таксама зацверджана 55 прафесійных стандартаў, якія ўключылі ў сябе больш як 130 прафесій рабочых і пасад служачых", - адзначылі ў прэс-службе.
А таксама растлумачылі, што прафесійны стандарт - гэта сучасны дакумент, які дэталёва апісвае працоўныя функцыі і працоўныя дзеянні, што адпавядаюць ім, і фарміруе сучасныя патрабаванні да ведаў і навыкаў. Такая дэталізацыя дае магчымасць сістэме адукацыі атрымаць дакладныя арыенціры для падрыхтоўкі адукацыйных праграм і забяспечваць якасць навучання.
Пастановай былі ўнесены змяненні ў Інструкцыю аб парадку распрацоўкі праектаў прафесійных стандартаў. Цяпер у Інструкцыі зацверджаны коды абласцей і найменняў прафесійнай дзейнасці.
Змяненні звязаны з уступіўшымі з 1 студзеня 2024 года нормамі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб прымяненні прафесійных стандартаў, якія з’яўляюцца самастойнымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі. У сувязі з гэтым для групоўкі прафесійных стандартаў уведзены самастойныя коды абласцей і найменняў прафесійнай дзейнасці.
Да 1 студзеня 2024 года прафесійныя стандарты з’яўляліся структурнымі элементамі АКДП і АТКД, якія згрупаваны па відах эканамічнай дзейнасці і відах вытворчасцей і работ незалежна ад віду эканамічнай дзейнасці адпаведна. "Для паляпшэння ўспрымання коды абласцей і найменняў прафесійнай дзейнасці суаднесены з нумарамі выпускаў Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых (АКДП), Адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка прафесій рабочых (АТКД) і, пры неабходнасці, найменнем раздзела (віду дзейнасці)", - адзначылі ў Мінпрацы.
"З улікам зацвярджэння нацыянальнай рамкі кваліфікацый, увядзення кодаў абласцей і найменняў прафесійнай дзейнасці, а таксама практыкі распрацоўкі праектаў прафесійных стандартаў макет прафесійнага стандарту выкладзены ў новай рэдакцыі", - паведамілі ў ведамстве. Цяпер у макеце запаўняецца код вобласці і найменне прафесійнай дзейнасці, да якой належыць прафесійны стандарт. Таксама ўзровень кваліфікацыі, да якой належыць прафесія рабочага (пасада служачага) суадносіцца з узроўнем нацыянальнай рамкі кваліфікацыі. Акрамя таго, быў уведзены новы структурны элемент у выглядзе табліцы - "Размеркаванне кодаў працоўных функцый па прафесіях рабочых і разрадах, якія ім адпавядаюць". Гэта табліца абавязковая да запаўнення ў выпадку, калі аднаму ўзроўню кваліфікацыі адпавядае больш як адзін разрад па адпаведнай прафесіі рабочага.
Таксама ў новай рэдакцыі пры ўстанаўленні ўнутрыслужбовага кваліфікацыйнага катэгаравання пасады служачага ў дадатковых звестках пазначаюцца кваліфікацыйныя патрабаванні для прысваення адпаведных кваліфікацыйных катэгорый.
Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 года нумар 46 "Аб змяненні пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2021 года нумар 78" уступіла ў сілу з 28 студзеня 2024 года.-0-