26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца першы ўкос траў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 1331,4 тыс. га, што складае 100,1 працэнта ад плана. У Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 91,4 працэнта запланаваных плошчаў, а Магілёўскай - 95,3 працэнта. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях першы ўкос траў ужо завершаны.
Травы другога ўкосу скошаны на 70,2 тыс. га. У Брэсцкай вобласці другі ўкос праведзены на 29,7 тыс. га, Віцебскай - 0,79 тыс. га, Гомельскай - 4,05 тыс. га, Гродзенскай - 8,67 тыс. га і Мінскай - 25,7 тыс. га, Магілёўскай - 1,32 тыс. га
Травы ўбраны з 1286,6 тыс. га, што складае 96,6 працэнта да скошанага. Пашкоджаных засухай пасеваў збожжавых на корм убрана з 22,3 тыс. га плошчаў. Нарыхтавана 215,3 тыс. т сена - 22,4 працэнта да плана, 5786,3 тыс. т сенажу - 42,3 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 160,8 тыс. т), 48,5 тыс. т зернесенажу і 169,7 тыс. т сіласу - 0,88 працэнта.
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 18,4 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т.-0-