БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне

22.04.2025 10:04
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, паведамляе БЕЛТА.

"Скарыстацца электроннай формай для рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне на сайце РІКВ можна да 12.00. Пасля працэдуру можна будзе ажыццявіць толькі ў пунктах рэгістрацыі - да 19.00", - праінфармаваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

У Мінадукацыі парэкамендавалі для пашырэння магчымасцей паступлення ў ВНУ прайсці ЦТ і абітурыентам ільготнай катэгорыі. "Гэта датычыцца пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд і па вучэбных прадметах (у тым ліку пераможцаў трэцяга этапу), выпускнікоў профільных класаў, медалістаў, уладальнікаў дыпломаў з адзнакай пры заканчэнні каледжа, мэтавікоў", - падкрэслілі ў ведамстве.

Трэба памятаць, што для рэгістрацыі неабходны дакумент, які засведчвае асобу. Кошт удзелу ў ЦТ па адным вучэбным прадмеце складае Br4,2. Працэс рэгістрацыі лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуска (-аў).

ЦЭ і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2025 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. Так, 26 мая адбудзецца ЦЭ па прадмеце на выбар для 11-класнікаў і ЦТ па прадмеце на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. ЦЭ па беларускай або рускай мове для 11-класнікаў і ЦТ па беларускай або рускай мове для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў пройдуць 29 мая. Таксама 2 і 5 чэрвеня адбудзецца ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў. Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 19, 21, 23 чэрвеня. Рэзервовыя дні для ЦЭ -  21, 23 чэрвеня, іншыя тэрміны - 18, 20 жніўня.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі