БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі завяршылі сяўбу яравых і кукурузы

26.05.2025 11:05
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі рэспублікі завяршылі сяўбу яравых культур: яны высаджаны на плошчы звыш 2,3 млн га, што адпавядае 101,1 працэнта да плана. Выканана і заданне па сяўбе кукурузы. Аб апошніх навінах цяперашняй пасяўной кампаніі карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Царыцу палёў" работнікі аграпрамысловага комплексу высадзілі на плошчы звыш 1,25 млн га, што складае 102 працэнты ад плана, у некаторых рэгіёнах прадаўжаецца перасяванне кукурузы на зерне. Набірае абароты сяўба грэчкі і проса, у першым выпадку заданне выканана на 79,1 працэнта, у другім - на 92,7 працэнта да планавых паказчыкаў. Набліжаюцца да завяршэння пасадкі цыбулі.

У актыўную фазу ў Беларусі ўвайшла нарыхтоўка травяных кармоў. На зімова-стойлавы перыяд 2025/2026 у сельгасарганізацыях рэспублікі ў сукупнасці маюць намер нарыхтаваць звыш 10 млн т кармавых адзінак, у тым ліку больш за 346 тыс. т сена, звыш 3,9 млн т сенажу і не менш за 5,79 млн т сіласу. Што датычыцца першага ўкосу траў, яго правялі на плошчы 155,1 тыс. га, што складае 11,2 працэнта да плана, убрана з палёў 77,3 працэнта скошанага. Нарыхтавана таксама 589,9 тыс. т сенажу і 91 тыс. т сіласу.

Прадаўжаюць запасацца гаспадаркі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Паводле даных на 26 мая, пад яравую сяўбу гэтага года ёсць 989,6 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што эквівалентна 84,8 працэнта ад плана. Вядзецца таксама вапнаванне кіслых глеб, паколькі даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя. Прадаўжаюць уносіцца арганічныя ўгнаенні.

Нагадаем, што ў краіне ўжо завяршылі сяўбу цукровых буракоў і выканалі заданне па пасадках бульбы і агародніны.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі