БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі з'явіцца інтэрактыўная карта музеяў устаноў адукацыі

17.09.2024 15:09
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіцца інтэрактыўная карта музеяў устаноў адукацыі. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Вікторыя Пашко.

"Мы актыўна працуем над завяршэннем інтэрактыўнай карты. Яна з'явіцца ў самы бліжэйшы час і будзе ў адкрытым доступе. Карта зможа прадаставіць поўную разгорнутую інфармацыю аб тых музеях, якія цяпер вядуць сваю работу ў сістэме адукацыі. Там будуць размешчаны інтэрактыўныя спасылкі, дзякуючы якім, наведвальнік зможа атрымаць усю неабходную інфармацыю пра музей: яго кантактныя даныя, хто кіруе ўстановай, што ў ёй можна паглядзець, якімі асаблівасцямі валодае", - расказала Вікторыя Пашко.

Паводле яе слоў, інтэрактыўная карта мае вялікі патэнцыял для развіцця патрыятычнага выхавання моладзі і не толькі.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі