21 снежня ў Брэсце прэзентавалі праект "Арганізацыя зборачнай вытворчасці Швабе - Брэстмаш". Галоўнай падзеяй дня стала падпісанне пагаднення аб пачатку сумеснай работы па зборцы спецыяльнай аўтамабільнай тэхнікі. Мяркуецца, што на першапачатковым этапе на вытворчых плошчах Брэсцкага прадпрыемства будуць збіраць каля 500 адзінак спецыяльнай аўтамабільнай тэхнікі 26 мадэлей.
На здымку: на зборачнай лініі мікрааўтобусаў ААТ "Брэстмаш".