БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Брэсце стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні

05.04.2023 10:04
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце падалі 310 чалавек з Беларусі і Расіі, у ліку саіскальнікаў узнагарод - усе мацнейшыя плыўцы нашай краіны. У першы спаборніцкі дзень спартсмены вызначалі лепшых на васьмі асабістых дыстанцыях, а таксама ў адной эстафеце. Чарговы раз свой узровень пацвердзілі лідары нацыянальнай каманды: Ілья Шымановіч атрымаў перамогу ў фінале на 200 м брасам, Рыгор Пякарскі паказаў лепшы час на дыстанцыі 50 м батэрфляем, Настасся Шкурдай выйграла вырашальны заплыў на 200 м на спіне, а фінал на 50 м брасам застаўся за Алінай Змушко.

Акрамя таго, на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем у жанчын першай фінішавала Аксана Бальшакова, самыя хуткія секунды ў заплыве на 800 м вольным стылем паказала Дар'я Жылінская, а ў фінале на 200 м батэрфляем не было роўных Аліне Жорах. Таксама на дыстанцыі 400 м вольным стылем у мужчын перамогу атрымаў Канстанцін Курачкін. Па выніках змешанай эстафеты 4х100 м кролем на вышэйшую прыступку п'едэстала ўзнялася каманда Мінска ў складзе Рыгора Пякарскага, Марыі Пучанковай, Канстанціна Курачкіна і Настассі Куляшовай.

У сераду на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па плаванні ў Брэсце будуць разыграны восем камплектаў медалёў. Турнір прадоўжыцца да 8 красавіка.
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі