БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У дзяржрэгуляванні лічбавага развіцця Беларусі адбыліся змяненні

20.05.2025 10:05
У мэтах удасканалення дзяржаўнага рэгулявання лічбавага развіцця ўнесены змяненні ва ўказ ад 7 красавіка 2022 года нумар 136 "Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі". Адпаведны ўказ нумар 200 падпісаў 19 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент накіраваны на далейшую актывізацыю рэгіянальнага лічбавага развіцця за кошт сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў, пашырэнне пераліку паслуг галіновых офісаў лічбавізацыі і РУП "Цэнтр лічбавага развіцця", якія аказваюцца дзяржаўным органам і арганізацыям за кошт бюджэтных сродкаў, у тым ліку па планаванні іх лічбавага развіцця, суправаджэнні інфармацыйных сістэм, маштабаванні пілотных праектаў.

З улікам значнасці пытанняў лічбавага развіцця для эканомікі ўказам таксама замацоўваецца, што прэм'ер-міністр Беларусі курыруе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і ўзначальвае Наглядальны савет Парка высокіх тэхналогій.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі