
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіныя тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) і цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) дазваляюць стварыць роўныя ўмовы для ўсіх абітурыентаў. Гэта адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бахановіч, які таксама назваў даты правядзення гэтых іспытаў у 2025 годзе на прэс-канферэнцыі "Аб уступнай кампаніі 2025 года", якая прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З 9 па 22 красавіка пройдзе рэгістрацыя на ЦТ. Як і ў мінулым годзе, ЦТ будзе арганізавана ў адзіныя тэрміны з ЦЭ для ўсіх выпускнікоў бягучага года і мінулых гадоў. Так, 26 мая пройдзе ЦТ і ЦЭ па прадмеце на выбар, 29 мая ЦТ і ЦЭ - па беларускай або рускай мове, 2 і 5 чэрвеня - ЦТ на прадмет па выбары для ўсіх абітурыентаў. Рэзервовыя дні правядзення ЦТ-19, 21 і 23 чэрвеня. Адзначу, што правядзенне ЦТ і ЦЭ ў адзіныя тэрміны дазваляе стварыць роўныя ўмовы для ўсіх абітурыентаў", - расказаў Аляксандр Бахановіч.
Ён таксама адзначыў, што ў бліжэйшы час будуць апублікаваны тэрміны правядзення прыёмнай кампаніі.-0-