БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Мінпрацы расказалі аб павышэнні пенсій у 2023 годзе

29.06.2023 16:06

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2023 годзе будзе забяспечаны далейшы рост пенсій, паведаміла журналістам кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Юліі Берднікавай, на выплату пенсій накіроўваецца ў год каля 77 працэнтаў расходаў бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Па выніках 2022 года на гэтыя мэты было зрасходавана Br16,2 млрд, у 2023 годзе плануецца накіраваць каля Br18,8 млрд.

"У мінулым годзе Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва тройчы ажыццяўляўся пераразлік і павышэнне пенсій, - расказала Юлія Берднікава. - Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача ў бягучым годзе падтрымаць нашых пенсіянераў на ўзроўні 2022 года, калі мы рабілі пераразлік і павышэнне пенсій тройчы. Працуем над яе вырашэннем. Сумесна з Міністэрствам фінансаў выбудоўваем і падлічваем каляндарны план павышэння пенсій. У бягучым годзе адназначна будзем павышаць пенсійныя выплаты адносна названай катэгорыі грамадзян".

Па выніках мінулага года сярэдні памер пенсіі непрацуючага пенсіянера склаў Br602,69, па выніках пяці месяцаў 2023 года - Br676,93.

Як паведамлялася, з 1 мая бягучага года ажыццёўлены пераразлік працоўных пенсій, у выніку якога яны павялічаны ў сярэднім на 5 працэнтаў.

Атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляюцца 2,3 млн чалавек.-0-

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі