13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як у гэтым годзе будуць сфарміраваны пасяўныя плошчы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык.
"Асноўныя пасяўныя плошчы ўжо сфарміраваны. Пры гэтым наша галоўная задача - забяспечыць кармамі жывёлагадоўлю. Для гэтага мы штогод падлічваем рост вытворчасці кармоў. Адзначу, што іх аб'ёмы пастаянна растуць, але не скачкападобна, а планамерна - на 3-5 працэнтаў", - заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча.
Ён нагадаў, што харчовую бяспеку традыцыйна складаюць збожжа і агароднінная група. Пры гэтым плошчы асноўных сельскагаспадарчых культур з году ў год стабільныя і практычна не змяняюцца.
"Сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур плануецца правесці на плошчы амаль 760 тыс. га. Кукурузу на зерне пасеюць на 284 тыс. га, што адпавядае планам мінулага года. Грэчка таксама будзе засеяна на ўзроўні мінулага года - каля 34 тыс. га плошчаў, лён-даўгунец - практычна на 49 тыс. га, цукровыя буракі - каля 102 тыс. га, агародніна - прыкладна 5 тыс. га", - пацвердзіў Мікалай Лешык.
Ён дадаў, што адзіная культура, па якой плошчы высеву зменшацца, - бульба. "Гэта адбылося з-за таго, што на знешніх рынках цяпер няма вялікай запатрабаванасці ў гэтай культуры. Вытворчасць бульбы ў Беларусі значна перасягае нашы патрэбнасці. Такім чынам, у буйнатаварных сельскагаспадарчых арганізацыях у гэтым годзе бульба будзе пасаджана прыкладна на 18 тыс. га плошчаў", - падзяліўся планамі спецыяліст.-0-