БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У МНС нагадалі пра фактары небяспекі пры тумане і навальніцах

21.07.2025 10:07
21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях нагадалі пра фактары небяспекі пры тумане і навальніцах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МНС.

Паводле даных сіноптыкаў, у Беларусі 21 ліпеня раніцай месцамі чакаецца туман, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы.

У такое надвор'е павышаецца верагоднасць зніжэння бачнасці, цяжкасці руху транспарту, павелічэнне верагоднасці дарожна-транспартных здарэнняў. Могуць адбывацца пашкоджанні (абрывы) ліній сувязі і электраперадачы, адключэнні электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, узнікнуць лясныя пажары, а таксама пажары ў жылых і вытворчых будынках.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі