БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У нас аднолькавы погляд на будучыню. Як праходзіць афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў КНР

29.05.2024 11:05
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі дзень візіту афіцыйнай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у Кітайскую Народную Рэспубліку пачаўся з сустрэчы з намеснікам старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Хань Чжэнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы бакі чарговы раз канстатавалі: Кітай і Беларусь - усепагодныя, усебаковыя стратэгічныя партнёры. "За апошнія гады пад стратэгічным кіраўніцтвам Старшыні Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі кітайска-беларускія адносіны дэманструюць устойлівую дынаміку развіцця, - адзначыў намеснік старшыні КНР. - Упэўнены, што афіцыйны візіт стане стымулам для развіцця нашай дружбы і супрацоўніцтва".

Наталля Качанава падкрэсліла, што Беларусь даражыць і ганарыцца дружбай з Кітаем. "Гісторыя беларуска-кітайскіх адносін налічвае больш за тры дзесяцігоддзі, і за гэтыя гады выбудаваліся добрыя, сяброўскія адносіны паміж нашымі краінамі. Дзякуючы нашым лідарам, кіраўнікам нашых дзяржаў Аляксандру Лукашэнку і Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну наша супрацоўніцтва сёння з'яўляецца ўсепагодным, усебаковым і стратэгічным, - заявіла спікер. - Кітай для Беларусі заўсёды быў, ёсць і застанецца надзейным партнёрам".

Сёння таксама запланавана сустрэча са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжаа Лэцзі і шэраг іншых афіцыйных мерапрыемстваў.

Не менш плённым быў і першы дзень візіту беларускай дэлегацыі ў КНР. У час высокіх сустрэч Наталляй Качанавай быў агучаны шэраг прапаноў і ініцыятыў па развіцці беларуска-кітайскіх адносін.

У прыватнасці, у час сустрэчы са старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын Шэнь Іцынь Наталля Качанава прапанавала стварыць Савет жанчын Беларусі і Кітая. "Мы маглі б больш эфектыўна працаваць на гэтым узроўні, у тым ліку вырашаючы задачы і глабальнага плана па захаванні міру і спакою ў нашых краінах, а таксама па пытаннях жаночага парадку дня Беларусі і Кітая", - адзначыла спікер.

Наталля Качанава таксама запрасіла старшыню Усекітайскай федэрацыі жанчын наведаць Беларусь, што дало б магчымасць вызначыць далейшую стратэгію супрацоўніцтва дзвюх краін.

У першы дзень візіту адбылося пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Яго мэты - паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж дзвюма дзяржавамі, аналіз супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі, а таксама вылучэнне прапаноў і рэкамендацый па пытаннях супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін у розных галінах.

Беларусь і Кітай традыцыйна ўзаемадзейнічаюць у міжнародных і рэгіянальных арганізацыях. У нас супадаюць погляды па большасці пытанняў міжнароднага парадку дня. Беларусь выказала ўдзячнасць кітайскаму боку за падтрымку, што аказваецца ў пытанні далучэння Беларусі да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у якасці паўнапраўнага члена. "Разлічваем, што гэта можа адбыцца ўжо ў ліпені бягучага года, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Мы таксама надаём вялікае значэнне далучэнню Беларусі да фармату БРІКС, арганізацыі, якую мы лічым адной з важнейшых аб'яднальных пляцовак у пытаннях забеспячэння глабальнай бяспекі, устойлівага развіцця і эканамічнай кааперацыі".

Важная ўвага была ўдзелена рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, ад вынікаў якой шмат у чым залежыць дабрабыт і ўстойлівае развіццё нашых дзяржаў. У прыватнасці, Наталля Качанава прапанавала арганізаваць беларуска-кітайскі маладзёжны турыстычны злёт. "У нас аднолькавы погляд на важнасць культывавання пачуцця нацыянальнай гордасці і патрыятызму сярод моладзі. У гэтым кантэксце мэтазгодна заахвочваць актыўнае ўзаемадзеянне паміж маладзёжнымі арганізацыямі Беларусі і Кітая", - дапоўніла спікер.

Візіт афіцыйнай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у Кітайскую Народную Рэспубліку прадаўжаецца, але ўжо цяпер відавочна, што ён надасць новы імпульс плённаму і ўсебаковаму развіццю адносін паміж Беларуссю і Кітаем.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі