БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У новым навучальным годзе ўсе школы Беларусі пяройдуць на новыя прынцыпы харчавання

28.08.2024 09:08
У новым навучальным годзе ўсе школы Беларусі пяройдуць на новыя прынцыпы харчавання. Аб гэтым журналістам расказала начальнік аддзела па арганізацыі харчавання ДУА "Акадэмія адукацыі" Люцыя Міхальчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Люцыя Міхальчук нагадала, што ў мінулым годзе ў 23 школах краіны праходзіў пілотны праект, накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі школьнага харчавання. Удзел у ім прынялі каля 22 тыс. навучэнцаў. "Яго асноўнымі напрамкамі былі новыя прынцыпы арганізацыі школьнага харчавання, у тым ліку прымяненне запатрабаваных у дзяцей страў і рацыёнаў харчавання. Пілотны праект ацэньваецца станоўча як навучэнцамі, так і іх бацькамі", - адзначыла яна.

Вынікам стала ўкараннне новых страў, распрацаваных з улікам пераваг школьнікаў ва ўсіх школах. "Іх прыгатаванне ажыццяўляецца, як правіла, на аснове падрыхтаванага Міністэрствам адукацыі інфармацыйнага зборніка тэхналагічных картак страў. Ён знаходзіцца ў адкрытым доступе, і кожны жадаючы можа адкрыць і вывучыць яго, а таксама ў дамашніх умовах прыгатаваць страву, якая спадабалася", - падзялілася Люцыя Міхальчук. А таксама дадала, што ўсяго зборнік змяшчае больш за 350 страў.

Тэхналагічныя карткі і рацыёны харчавання праходзяць гігіенічную ацэнку на прадмет вызначэння эпідэміялагічных рызык і адпаведнасці прынцыпам дзіцячай дыетэтыкі. "Да пачатку гэтага навучальнага года станоўчую гігіенічную ацэнку атрымалі 327 страў і больш за 400 рацыёнаў харчавання", - расказала начальнік.

Пераход на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання ажыццяўляўся паэтапна і з улікам матэрыяльных, кадравых рэсурсаў. "У мінулым годзе на такую арганізацыю перайшлі 2123 установы адукацыі. У гэтым годзе - усе астатнія 506", - адзначыла Люцыя Міхальчук.

Яна падкрэсліла, што рэалізацыя асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне арганізацыі харчавання навучэнцаў знаходзіцца на пастаянным кантролі ўсіх зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі