12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Беларусі адкрые сёння першае пасяджэнне першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
У парадак дня першага пасяджэння ўвойдуць 5 пытанняў, адно з якіх - выбранне старшыні Савета Рэспублікі.
Парадак выбрання старшыні Савета Рэспублікі вызначаны законам Рэспублікі Беларусь "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь" і Рэгламентам Савета Рэспублікі. Старшыня Савета Рэспублікі выбіраецца тайным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.
Працэдура выбрання наступная. Члены Савета Рэспублікі вылучаюць са свайго ліку кандыдатуры на пасаду старшыні Савета Рэспублікі. Члены Савета Рэспублікі, якія вылучаны кандыдатамі на гэту пасаду і не заявілі пра самаадвод, выступаюць і адказваюць на пытанні.
Усе вылучаныя кандыдатуры, за выключэннем тых, якія заявілі пра самаадвод, уключаюцца ў бюлетэнь для тайнага галасавання.
Кандыдат на пасаду старшыні Савета Рэспублікі лічыцца выбраным, калі ў выніку галасавання ён атрымаў большасць галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублікі.-0-