БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Вялікім тэатры стартаваў сямейны конкурс "Навагодняя тэатральная цацка"

17.10.2024 10:10

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікім тэатры Беларусі стартаваў сямейны конкурс "Навагодняя тэатральная цацка", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Конкурс праходзіць 11-ы раз у ходзе праекта "Вялікі тэатр - дзецям".

Рэжысёрам святочнага дзейства ў фае выступіць Наталля Бараноўская. Журы конкурсу ўзначаліць галоўны мастак тэатра - Любоў Сідзельнікава. Таксама ў склад тых, хто будзе адбіраць пераможцаў у намінацыях, увойдуць галоўны дырыжор тэатра, народны артыст Башкортастана Арцём Макараў; галоўны рэжысёр тэатра, уладальніца меладя Францыска Скарыны Ганна Маторная; галоўны балетмайстар тэатра, заслужаны артыст Расіі Ігар Колб; загадчыца трупы оперы, народная артыстка Беларусі, салістка оперы Настасся Масквіна; загадчыца трупы балета, уладальніца медаля Францыска Скарыны Ганна Фокіна.

Па ўмовах конкурсу вага цацкі не павінна перасягаць 400 г, а яе памер - 15 см, каб яе лёгка можна было замацаваць на ёлцы. Ад кожнага ўдзельніка (сям'і) прымаецца не больш за адзін выраб.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 21 снежня ў 13.00. У перадсвяточнай атмасферы Дзед Мароз і Снягурачка ўручаць пераможцам і ўдзельнікам падарункі і заахвочвальныя прызы.

У гэтым годзе работы ўдзельнікаў конкурсу прымаюцца да 30 лістапада (уключна) па адрасе: 220029, Мінск, пл.Парыжскай Камуны, 1, Вялікі тэатр Беларусі, службовы пад'езд нумар 7 (пост варты). Таксама мінчане могуць прынесці цацку ў тэатр асабіста з 10.00 да 17.00 (штодзённа, акрамя святочных дзён) па адрасе пл.Парыжскай Камуны, 1, 7-ы пад'езд, службовы ўваход.

Даведацца падрабязнасці можна па тэлефонах: +375 17 254-3489, +375 33 901-28-89.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі