БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Указам Прэзідэнта зменены парадак накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне

12.03.2025 10:03
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка падпісаў указ нумар 104, які прыводзіць у адпаведнасць з прынятымі законамі шэраг указаў кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжана ўнясенне змяненняў у некалькі ўказаў: ад 26 чэрвеня 2001 года нумар 355 "Аб агульнавоінскіх статутах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь", ад 28 жніўня 2006 года нумар 542 "Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва",  ад 21 ліпеня 2021 года нумар 281 "Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі".

З улікам правапрымяняльнай практыкі таксама ўнесены змяненні ў палажэнне аб парадку накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, зацверджанае ўказам нумар 542. Пры выдзяленні пуцёўкі з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў дзіцяці на сумеснае санаторна-курортнае лячэнне з адным з бацькоў выключаюцца неадназначныя трактоўкі права яе паўторнага атрымання ў бягучым годзе ў некалькіх месцах (работы і жыхарства), а таксама рэгулююцца пытанні ўступкі (перадачы) атрыманай і аплачанай пуцёўкі іншай асобе.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі