БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Упраўленне спорту і турызму: Гульні краін СНД дадуць штуршок для развіцця гандбола і плавання ў Брэсце

18.08.2023 14:08

18 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. ІІ Гульні краін СНД дадуць штуршок для развіцця гандбола і плавання ў Брэсце. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віктар Селівонік.

У Брэсце з 5 па 9 жніўня праходзілі спаборніцтвы па гандболе, якія прымаў спарткомплекс "Вікторыя". Затым эстафету ў яго прыняў Палац водных відаў спорту, дзе з 10 па 13 жніўня спаборнічалі плыўцы. "На гандболе, напэўна, самым запамінальным стаў фінальны матч паміж беларускай і расійскай юнацкімі зборнымі. За ім назірала поўная зала. Фінальныя заплывы па плаванні таксама збіралі поўныя трыбуны. Думаю, што гэта дасць штуршок для развіцця гандбола і плавання і з 1 верасня нашы ўстановы атрымаюць новых перспектыўных гандбалістаў і плыўцоў", - сказаў Віктар Селівонік.

На яго погляд, дзякуючы Гульням краін СНД павысіцца цікавасць і да іншых відаў спорту. "Спаборніцтвы шырока асвятляліся ў прэсе. Хто хацеў, глядзеў трансляцыі па тэлевізары, хтосьці прыходзіў пабалець на арэны", - дадаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму.

У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці прадаставілі магчымасць для наведвання спаборніцтваў на Гульнях юным спартсменам. У раёнах арганізоўвалі трансфер, каб дзеці з'ездзілі на Гульні ў Брэст.

Дарэчы, у паўднёва-заходнім рэгіёне гандбол культывуецца ў Брэсце, Маларыце, Баранавічах, Ляхавічах. Плаванне - больш папулярны від спорту, ім займаюцца практычна ва ўсіх раёнах вобласці, за выключэннем Ляхавіцкага і Ганцавіцкага, дзе ў перспектыве плануюць пабудаваць басейны.

У Брэсце адбылося ўшаноўванне валанцёраў, якія дапамагалі на ІІ Гульнях краін СНД. Юнакам і дзяўчатам у нефармальнай абстаноўцы падзякавалі за цудоўна выкананую работу.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі