БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Урачыстае адкрыццё "Славянскага базару" пройдзе ў Віцебску

13.07.2023 11:07
13 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе 13 ліпеня, а галоўнай падзеі форуму будзе папярэднічаць чарада знакавых мерапрыемстваў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міжнародны прэс-цэнтр адкрыецца сёння ў канцэртнай зале "Віцебск". Тут прайшло ўжо некалькі прэс-канферэнцый удзельнікаў фестывалю, а наперадзе яшчэ шмат цікавых падзей і сустрэч. Дарэчы, у прэс-цэнтры некалькі дзён таму адбылася і жараб'ёўка юных вакалістаў XXI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурску "Віцебск", і сёння, у другі конкурсны дзень, яны выступяць у 14.00. Юнакі і дзяўчаты пастараюцца палепшыць свае балы першага дня і змяніць сітуацыю сабе на карысць, паколькі пераможца атрымае Гран-пры.

На Алеі зорак "Славянскага базару" адкрыецца новая імянная зорка - гэта сімвал прызнання заслуг дзеячаў культуры і мастацтва ў развіцці фестывальнага руху. Такая зорка з'яўляецца тут кожны год і ствараецца ў гонар уладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". У гэтым годзе яе будзе ўдастоена Алена Спірыдовіч.

На розных пляцоўках фестывальнай сталіцы жыхары і госці Віцебска змогуць убачыць выступленні самадзейных артыстаў. Яны прымуць удзел у IX Фэсце вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", які будзе праходзіць да афіцыйнага закрыцця "Славянскага базару" 16 ліпеня.

Тэатральныя сустрэчы і спектаклі для самых маленькіх чакаюць сваіх гледачоў у Нацыянальным акадэмічным драмтэатры Якуба Коласа і Беларускім тэатры "Лялька". У абласной філармоніі ў 18.00 аматары класічнай музыкі змогуць пабываць на канцэрце Grand Melody Orchestra. Музеі Віцебска прапануюць цікавыя паекты, а ў ратушы ў 15.30 адкрыецца выстава пра аблічча Пакістана.

Кульмінацыяй свята мастацтваў стане ўрачыстае адкрыццё фестывалю ў Летнім амфітэатры, якое пачнецца ў 20.30. Зоркі эстрады з Беларусі, Расіі і дружалюбных краін прадставяць яркае і незабыўнае шоу.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі