БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Установы прафтэхадукацыі завяршаюць прыём дакументаў

23.08.2024 10:08
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі 23 жніўня завяршаюць прыём дакументаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі - начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Аляксандра Пятрова.

"23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Абітурыенты могуць прыходзіць ва ўстановы адукацыі да 18.00. Дакументы, пададзеныя да гэтага часу, будуць прыняты, разгледжаны і ўлічаны ў конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі, на аснове якога і ажыццяўляецца прыём ва ўстановы прафтэхадукацыі", - сказала Аляксандра Пятрова.

Паводле яе слоў, прыёмная кампанія бягучага года ідзе даволі інтэнсіўна. Найбольшая колькасць дакументаў у працэнтных адносінах пададзена ва ўстановы адукацыі Мінска і Гродзенскай вобласці. Прычым на 22 жніўня ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі назіраецца конкурс, колькасць пададзеных дакументаў на 10 працэнтаў перасягае ўстаноўленыя кантрольныя лічбы прыёму.

Начальнік упраўлення адзначыла, што ў 2024 годзе кантрольнымі лічбамі прыёму ва ўстановы прафтэхадукацыі вызначана каля 27 тыс. бюджэтных месцаў.

Разам з тым з 2023 года ў заканадаўстве вызначана магчымасць да 22 жніўня павялічваць кантрольныя лічбы прыёму па запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцях пры наяўнасці дадатковай патрэбнасці арганізацый-заказчыкаў кадраў. І такія рашэнні заснавальнікамі ўстаноў адукацыі прымаюцца. Інфармацыя аб павелічэнні кантрольных лічбаў прыёму аператыўна з'яўляецца на сайтах устаноў адукацыі.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі