БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Узмацненне гарантый дзяржабароны. Законапраект па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей прыняты ў першым чытанні

07.02.2025 14:02
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў. Ён распрацаваны ў мэтах удасканалення заканадаўства ў галіне забеспячэння правоў дзіцяці, у тым ліку праз узмацненне гарантый дзяржаўнай абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей.

Праектам закона прапануецца ўнясенне адпаведных змяненняў у кодэксы Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, аб адукацыі, законы "Аб правах дзіцяці", "Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў", "Аб фізічнай культуры і спорце".

Праз прыняцце гэтага законапраекта будуць замацаваны прававыя нормы, якія забяспечваюць удасканаленне механізма абароны дзяцей ад інфармацыі, якая прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю ў частцы ўстанаўлення абавязку бацькоў забяспечваць абарону дзяцей ад інфармацыі, што распаўсюджваецца ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, якая прычыняе шкоду здароўю і развіццю дзяцей, а таксама абавязку дзяржаўных органаў, іншых арганізацый аказваць інфармацыйна-кансультатыўную дапамогу бацькам (апекунам, папячыцелям) у рэалізацыі мер па абароне дзяцей ад такой інфармацыі.

Як удакладнілі ў Пастаяннай камісіі Палаты прдстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, урад надзяляецца паўнамоцтвамі на вызначэнне парадку аказання дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад сексуальнага насілля, у частцы, не ўрэгуляванай заканадаўчымі актамі, а таксама праходжання псіхалагічнай гутаркі грамадзянамі, якія прэтэндуюць на ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці.

Акрамя таго, устанаўліваюцца прававыя гарантыі забеспячэння дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, медыцынскімі вырабамі (вырабамі медыцынскага прызначэння, медыцынскай тэхнікай), у тым ліку акулярамі, і інш.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі